Расійскія сенатары прапанавалі спісваць крэдыты вайскоўцаў, якія загінулі або атрымалі цяжкае раненне на вайне ва Украіне. Іх абавязацельствы будуць спыненыя і не будуць перакладвацца на членаў сям'і, якія знаходзяцца на іх утрыманні. Законапраект неўзабаве ўнясуць у Дзярждуму.
Таксама ў законапраекце прапісаны парадак крэдытных «канікул» для прызваных на фронт. Тым, хто знаходзіцца ў зоне баявых дзеянняў, дазволяць часова не плаціць або паменшаць памер сумы па абавязацельствах.
Тэрмін ільготнага перыяду будзе вызначаць сам пазычальнік. Крэдытор павінен разгледзець яго патрабаванне на працягу пяці дзён. Калі банк не дасць адказу за 10 дзён, льготны перыяд усталёўваецца аўтаматычна з моманту накіравання патрабавання або названай у ім даты. Норму збіраюцца распаўсюдзіць на ўсе віды спажывецкіх крэдытаў, уключаючы іпатэку.
Па задумцы, крэдытныя «канікулы» будуць давацца аўтаматычна, пасля таго як грамадзянін паведаміць банку пра свой удзел у вайне з Украінай.
Каментары