Днямі на старонцы Алы Пугачовай у Instagram з’явіўся пост, у якім народная артыстка СССР просіць залічыць яе ў шэрагі іншаагентаў з салідарнасці са сваім мужам Максімам Галкіным. На яе выказванне адрэагавалі многія, у тым ліку, як заўважыла «Народная воля», і Элі Аляксандр Фінберг, адзіны сын вядомага беларускага музыкі, дырыжора Міхаіла Фінберга.
«Тое, што, не пабаюся гэтага слова, Вялікая спявачка Ала Барысаўна Пугачова, знаходзячыся ў Расіі, не баіцца адкрыта казаць тое, што яна сказала, — безумоўна, выдатны знак, які сведчыць пра хуткія будучыя і такія жаданыя для усіх прыстойных людзей змены», — адзначыў Элі Аляксандр Фінберг.
Бацька Элі Аляксандра, Міхаіл Фінберг, у 2020 годзе актыўна падтрымаў рэжым Лукашэнкі, вельмі рэзка выказваючыся адносна масавых пратэстаў. Ён лічыў, што на вулічныя акцыі ходзяць бандыты, нягледзячы на іх падкрэслена мірны характар. Таксама ён удзельнічаў у прапагандысцкіх мерапрыемствах, у тым ліку выступаў са сваім Нацыянальным акадэмічным аркестрам Беларусі на сцэне фактычна разгромленага ўладамі Купалаўскага тэатра. 11 снежня 2021 года Міхаіл Фінберг памёр на 75-м годзе жыцця.
Самому Элі Аляксандру Фінбергу 48 гадоў, ён жыве ў Канадзе.
Каментары
Она - Пугачёва, а ты нонеймный ботяра с фабрики Пригожина. Тебе цена 30 рублей!
Её будут помнить десятилетиями, тебя и сейчас никто не знает...