Грамадства22

У Варшаве адкрыўся офіс «Беларускага бізнэс-цэнтра»

У цэнтры Варшавы па адрасе Новы Свят, 32 адкрыўся офіс «Беларускага бізнэс-цэнтра», паслугамі якога беларускія кампаніі могуць бясплатна карыстацца на пачатку сваёй дзейнасці ў Польшчы, піша «Радыё Свабода».

У Польшчы зарэгістравана больш за 3700 кампаній з беларускім капіталам.

Многія беларускія заснавальнікі стартапаў, кіраўнікі і ўласнікі кампаній прынялі рашэнне аб «геаграфічнай дыверсіфікацыі» свайго бізнэсу. Яны адкрываюць офісы і прадстаўніцтвы за мяжой і пераводзяць туды сваіх супрацоўнікаў.

У кастрычніку 2020 году Саюз польскіх прадпрымальнікаў і працадаўцаў (ZPP) арганізаваў кантактны пункт для інвестараў з Беларусі, крыху пазней быў запушчаны бясплатны праект Belarus Business Center — «Беларускі бізнэс-цэнтр» (ВВС).

Паводле прадстаўніка «Беларускага бізнэс-цэнтра», з пачатку 2022 года ў Польшчы зарэгістравалі каля 500 кампаній, дзе адзін з заснавальнікаў — фізічная альбо юрыдычная асоба з Беларусі. А ўсяго ў Польшчы зарэгістравана 3709 кампаній з беларускім капіталам.

У Польшчы прадказальнае бізнэс-асяроддзе і заканадаўства, канкурэнтаздольны ўзровень падаткаабкладання, затрат на рабочую сілу і офісы, кажуць прадстаўнікі Цэнтра. Да таго ж тут ёсць вялікая беларуская дыяспара, і рэлакаваныя супрацоўнікі могуць адчуваць сябе камфортна.

Усе паслугі ў офісе ВВС бясплатныя

22 верасня ў цэнтры Варшавы адкрыўся Open Space для беларускіх кампаній.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця офісу выступіла кіраўніца праграм USAID у Беларусі Джэна Таджчман (Jenna Tajchman), якая паабяцала беларускім бізнэсменам усебаковую падтрымку і дапамогу.

У чырвоным — кіраўніца праграм USAID у Беларусі Джэна Таджчман

У новым офісе ёсць абсталяваныя працоўныя месцы, канферэнц-зала, перамоўныя, кухня.

Беларускія кампаніі могуць выкарыстоўваць гэты офіс на пачатку сваёй дзейнасці ў Польшчы.

Паводле разлікаў заснавальнікаў, такая дапамога асабліва патрэбная для малога і сярэдняга бізнэсу, які працаваў на экспарт, на заходнія рынкі. Многія кампаніі не маюць фінансавых магчымасцяў, каб адразу перавезці ўсіх супрацоўнікаў, таму пераязджаюць паступова: спачатку кіраўнікі пачынаюць з-за мяжы інвеставаць, шукаюць суайчыннікаў у Польшчы.

«Тут беларускаму бізнэсу гатовыя дапамагчы ў пытаннях падаткаабкладання, польскага заканадаўства, арэнды офісаў, рынку працы і ў іншых важных аспектах у працэсе рэлакацыі.

Тут можна атрымаць юрыдычныя кансультацыі на ўсіх этапах адкрыцця і вядзення бізнэсу, падтрымку ў кантактах з органамі ўлады Польшчы, ментарскую падтрымку ад польскіх экспертаў, паўдзельнічаць у шматлікіх семінарах, вэбінарах і трэнінгах. Мы хочам, каб гэты офіс стаў пляцоўкай, дзе можна знайсці аднадумцаў, сустрэцца з іншымі бізнэсменамі», — кажа прадстаўнік Беларускага бізнэс-цэнтра.

Усе паслугі ў офісе «Беларускага бізнэс-цэнтра» бясплатныя.

Каментары2

  • Мойша
    23.09.2022
    Ну і для чаго? Тут усё забілі, знішчылі і нават калі дыктатура калі небудзь год праз 20-30 будзе пераможана, то ўсе адно краіна будзе на столькі адсталай, што прасцей будзе яе прадаць рускім з газ.
  • Абрам
    23.09.2022
    Ню, і сто ты, Мацкеле, казісь? Якіе 20 год?

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку22

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна3

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі16

У Мінску адкрылі абноўлены інтэрнат Акадэміі кіравання ФОТЫ9

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не19

За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава3

На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень10

Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне10

Белкаапсаюз хоча завабліваць кліентаў размяшчэннем у сябе пунктаў выдачы Wildberries ці Ozon2

З еўрапейцаў смяяліся, а сонечная энергія сапраўды замяніла расійскі газ — пазітыўная статыстыка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку22

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →