Зборная Беларусі заняла апошняе, чацвёртае месца ў групе 3 дывізіёна з Лігі Нацый.
Гэта стала вядома пасля перамогі Азербайджана над Славакіяй (2:1). Беларусь нават у выпадку перамогі над Славакіяй 25 верасня застанецца на апошнім месцы.
Казахстан — 13 балаў, Азербайджан — 7, Славакія — 6, Беларусь — 2.
Такім чынам Беларусь згуляе ў стыкавых матчах плэй-аўт за месца ў дывізіёне з адной з трох каманд, якія зоймуць чацвёртыя месцы ў паралельных групах.
Матчы адбудуцца ў сакавіку 2024 года.
Каментары