«Ужо некалькі сутак не можам да іх дазваніцца»: ДФР з маскі-шоу прыйшоў у «Востраў чысціні»
Як стала вядома «Нашай Ніве», у дадзены момант працягваецца вобшук у галаўным офісе рытэйлера «Востраў чысціні». Праводзіць яго, па папярэдняй інфармацыі, ДФР. Сэнс прэтэнзій і колькасць затрыманых пакуль невядомыя. «Востраў чысціні» — другі па памеры гулец на рынку рытэйла побытавай хіміі.
Пра тое, што ў офісе «Вострава чысціні» вобшук, паведамляюць партнёры кампаніі, пастаўшчыкі, якім ужо стала пра гэта вядома.
«Нешта там у іх пачалося яшчэ раней, можа быць, рыхтаваліся, не маглі дазваніцца мы да іх некалькі сутак», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з пастаўшчыкоў.
«Востраў чысціні» — адзін з двух найбуйнейшых гандляроў побытавай хіміяй у Беларусі. Тавары для чысціні, рэчы для кухні і гэтак далей — гэта тое, з чаго яны пачыналі.
Па памеры яны саступаюць толькі «Міле», маючы 650 крам па краіне.
Апошнім часам сетка атрымала ліцэнзіі на продаж алкаголю і іншых тавараў, рухаючыся ў бок больш шырокага рытэйлу, адыходзячы ад катэгорыі толькі побытавай хіміі.
-
Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага
-
«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі
-
Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў
Каментары