«Па-купалаўску» загінуў былы рэктар Маскоўскага авіяцыйнага інстытута
Паводле паведамленняў расійскіх СМІ, смерць былога рэктара МАІ Анатоля Герашчанкі была «купалаўскай». Герашчанка нібыта ўпаў з вялікай вышыні ў будынку сваёй ВНУ, «праляцеўшы некалькі лесвічных пралётаў».
«Цяпер ідзе фармаванне камісіі па расследаванні гэтага факта, куды ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і навукі Расіі, Дзяржаўнай працоўнай інспекцыі і Маскоўскага авіяцыйнага інстытута», — сказалі ў прэс-службе інстытута.
Гэта ўжо не першая загадкавая смерць расійскага топ-менеджара за апошнія паўгода. Апошні з такіх выпадкаў — смерць 10 верасня кіраўнічага дырэктара па авіяцыйнай галіне Карпарацыі развіцця Далёкага Усходу і Арктыкі Івана Пячорына. Ён упаў за борт катара падчас прагулкі.
Каментары