Грамадства

«Сама прыйшла ў міліцыю?»: у Мінску судзяць Таццяну Колас

У Мінскім гарадскім судзе 22 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы Таццяны Колас, якую абвінавачваюць у тым, што нібыта яна перадала асабістыя даныя тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».

Агулам Таццяну абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— ч. 3 арт. 203-1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных;

— ч. 3 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці;

— ч. 3 арт. 352 — неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй;

— ч. 3 арт. 426 — перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Судовы працэс вядзе суддзя Алена Шылько.

27 чэрвеня праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што жанчына працавала ў адной з дзяржаўных кампаній і мела доступ да асабістых даных сілавікоў — іх яна, быццам, і перадала тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».

Сілавікі сцвярджаюць, што жанчына нібыта самастойна прыйшла «здавацца» ў міліцыю.

Каментары

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў1

Грамадстваабноўлена1

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Усе навіны →
Усе навіны

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла35

Борыс Джонсан: Трамп можа выратаваць Украіну8

Мінскі заапарк заклікаў беларусаў падзяліцца з жывёламі лішкамі ўраджаю

Беларусь ці Польшча: хто важнейшы гандлёвы партнёр для Кітая?8

«Мая даўняя мара — жыць у Іспаніі — аказалася расчараваннем». Салігарчанка тры гады пажыла ў Алікантэ і вярнулася ў Беларусь54

Пудынг, піца і рол — небанальныя стравы з бульбы

У Дудутках праходзіць міжнародны фестываль «Наш Грунвальд» ШМАТ ФОТА11

Каштэлі, ранэты, пепінкі: усё пра старыя беларускія сады і сарты. І дзе іх купіць4

Некаторым журналістам з Беларусі забаранілі асвятляць Алімпіяду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў1

Грамадстваабноўлена1

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Галоўнае
Усе навіны →