Алег Груздзіловіч вызваліўся па памілаванні Лукашэнкам. Выглядае ён як пасля канцлагера ВІДЭА
З'явіліся першыя фота і інтэрв'ю журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча пасля яго нечаканага вызвалення з калоніі. З інтэрв'ю крыху высветліліся абставіны гэтага вызвалення.
Аказалася, што Груздзіловіч вызвалены на падставе ўказа Лукашэнкі № 327 ад 19 верасня 2022 года аб памілаванні. Так напісана ў даведцы аб вызваленні. Гэты ўказ пакуль што, дарэчы, не апублікаваны.
Для таго, каб атрымаць памілаванне, Груздзіловіч напісаў прашэнне, але пры гэтым падкрэслівае, што сваёй віны ў ім не прызнаваў.
Увогуле ён знаходзіцца ў добрым гуморы і, як сцвярджае, у добрай форме. У калоніі займаўся фізкультурай і цяпер можа падцягнуцца 9 разоў, хоць раней мог толькі 3.
Цяпер Груздзіловіч разам з жонкай Мар'янай знаходзіцца ў Літве.
Каментары