У мінскіх садках і бальніцах ад заўтра пачнуць уключаць ацяпленне
Ужо з аўторка, 20 верасня, пачнуць уключаць ацяпленне ў дзіцячых садках, бальніцах і іншых сацыяльных аб'ектах Мінска. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Акрамя садкоў і бальніц, да першай чаргі залічваюцца школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацзабеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі, гасцініцы. Там ацяпленне ўключаюць, калі сярэднясутачная тэмпература цягам пяці сутак трымаецца на ўзроўні +10 і ніжэй.
У кватэрах, інтэрнатах, установах адукацыі (за выключэннем дашкольных і школьных), тэатрах і агульнагарадскіх лазнях ацяпленне ўключаюць пры сярэднясутачнай тэмпературы +8 і ніжэй на працягу пяці сутак.
У офісы і прамысловыя будынкі цяпло пачынаюць падаваць у апошнюю чаргу.
Каментары