Сустрэча адбудзецца сёння, 19 верасня, пры пасярэдніцтве дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, паведамілі ў армянскім МЗС.
Раней у сталіцу Арменіі, Ерэван прыбыла спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пелосі.
«ЗША працягнуць дапамагаць Арменіі і выступаць супраць змены яе межаў. Але рашэнне прымае Арменія, і калі яно будзе прынятае, то ЗША гатовыя ёй дапамагчы», — заявіла яна на прэс-канферэнцыі ў Ерэване.
Каментары