Свет11

Байдэн: З пачатку вайны не было ніякіх прыкмет, што Кітай дапамагае расійскаму войску

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што з пачатку вайны Расіі супраць Украіны не было ніякіх прыкмет таго, што Кітай адпраўляў зброю або іншую дапамогу расійскаму войску. Пра гэта амерыканскі лідар расказаў у свежым інтэрв'ю парталу 60 Minutes. 

Зрабіўшы гэтую заяву, Байдэн хацеў дадаць яшчэ нешта, але спыніў сябе, сказаўшы: «Ну, можа быць, мне не варта больш казаць». І так больш нічога і не сказаў, замест гэтага згадаўшы пра сваю ўжо даўнюю размову з Сі Цзіньпінам, якая адбылася падчас падчас Зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, на якія кітайскі лідар запрасіў Пуціна.

«Я патэлефанаваў прэзідэнту Сі. Ні ў якім разе не пагражаць, проста пагаварыць, мы неаднаразова з ім сустракаліся. І я сказаў: «Калі вы думаеце, што амерыканцы і іншыя будуць працягваць інвеставаць у Кітай з-за таго, што вы парушаеце санкцыі, накладзеныя на Расію, я думаю, вы зробіце гіганцкую памылку. Але рашэнне прымаць вам», — успомніў свае словы Байдэн.

Як удакладняе CNN, Байдэн выкарыстаў той сакавіцкі 110-хвілінны відэазванок, каб адгаварыць кітайскага лідара ад дапамогі пуцінскаму рэжыму ў яго вайне з Украінай.

У сярэдзіне жніўня міністр замежных спраў Украіны Дмітро Кулеба паведаміў, што Кітай захоўвае нейтралітэт у вайне. Хоць кітайцы на словах і паўтараюць тэзы крамлёўскай прапаганды, але справай яны практычна не падтрымліваюць Расію.

У той жа час дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен 17 верасня згадаў, што Індыя і Кітай выказалі свае асцярогі датычна вайны ва Украіне. Па яго словах, гэта ўзмацняе ціск на агрэсара.

Каментары1

  • Mike
    19.09.2022
    Ужо з’явіліся відэа знойдзеных кітайскіх боепрыпасаў на вызваленых украінцамі тэрыторыях

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Папулярная сербская спявачка выступіла на канцэрце без ніжняй бялізны37

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →