Грамадства

Дракахруст: Ранейшыя амністыі былі на пару тыдняў пасля дат. Магчыма, і цяпер так будзе

6 верасьня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, на якой абвясьціў пра амністыю да новага сьвята — Дня народнага адзінства. Ён заявіў, што пад амністыю могуць патрапіць і асобы, якія ўчынілі злачынствы «пратэснай накіраванасці».

«Летась ад пакарання вызвалілі 13 палітвязняў і зроблена гэта было 15 верасня — напярэдадні афіцыйнага свята. Чаму сёлета вызваленне не адбылося напярэдадні?

Летась 13 палітвязняў былі памілаваныя, а сёлета ідзецца пра амністыю. Гэта розныя праўныя працэдуры. Па сутнасці гэта адно і тое ж — рашэнне дзяржавы аб скасаванні ці змякчэнні крымінальнага пакарання.

Аднак памілаванне — гэта рашэнне адносна канкрэтных асобаў, памілаванне можа быць толькі персанальным. І паводле Канстытуцыі — і ранейшай рэдакцыі, і новай — гэта прэрагатыва кіраўніка дзяржавы, памілаванне афармляецца прэзідэнцкім указам.

І менавіта такім указам былі памілаваныя летась 15 верасня 13 палітвязняў.

Амністыя ж тычыцца цэлых катэгорый асуджаных, скажам, асуджаных на тэрміны да 3 гадоў, асуджаных паводле пэўных артыкулаў, асуджаных жанчын і г. д. І паводле Канстытуцыі, адпаведнае рашэнне ў выглядзе закона прымае парламент. Яго потым падпісвае прэзідэнт.

Апошняя менавіта амністыя ў Беларусі была ў траўні 2020 года. Яна была прымеркаваная да «75-годзьдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Аднак прыняты адпаведны закон Лукашэнка падпісаў 18 траўня — праз 9 дзён пасля ўласна гадавіны 9 траўня.

Папярэдняя амністыя была ў 2019 годзе. Яна была абвешчаная «у сувязі з 75-годзьдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». У сучасным дзяржаўным дыскурсе датай вызвалення Беларусі ад нацысцкай акупацыі лічыцца дата вызвалення ад яе Мінска, што адбылося 3 ліпеня 1944 года. А закон аб амністыі ў 2019 годзе быў прыняты пазней за гадавіну на 16 дзён — 19 ліпеня.

Іншымі словамі, законы аб амністыі 2019 і 2020 гадоў былі абвешчаныя значна пазней за гадавіны, да якіх былі прымеркаваныя.

Напэўна, і сёлета будзе гэтак жа. Партал «Зеркало» напярэдадні 17 верасня высвятляў у Палаце прадстаўнікоў, якая сітуацыя з законам аб амністыі. Паводле інфармацыі з Палаты, праект закона туды яшчэ нават не трапіў.

Напэўна, паводле досведу 2019-2020 гадоў закон, прымеркаваны да гадавіны 17 верасня, будзе прыняты пры канцы верасня ці ў кастрычніку».

Каментары

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў1

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу7

Расія забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. У іх знайшлі кішачную палачку і антыбіётыкі6

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпеў 41 чалавек1

«Няма ніякай надзеі, што дождж спыніцца». Цэнтральная Еўропа пайшла пад ваду10

Сяргей Грыцавец: як двойчы Герою Савецкага Саюза адсекла галаву вінтом 16 верасня 1939 года6

Пуцін ездзіў у Манголію да шаманаў пытацца дазволу на ядзерную зброю — Der Spiegel19

Хто той у масцы — самая вялікая загадка цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы разгаданая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў1

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →