Учора прайшла інфармацыя, што ААН спрабуе пераканаць Украіну і Расію аднавіць пастаўкі расійскага аміяку ва Украіну праз аміякаправод з расійскага Тальяці ў Адэсу, каб паменшыць глабальны недахоп угнаенняў на сусветным рынку. Сёння пра гэтую ідэю выказаліся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і афіцыйны прадстаўнік Крамля.
Прадстаўнік ААН Рэбека Грынспан, каментуючы ідэю пра перазапуск аміякаправоду, казала: «Перамовы рухаюцца ў правільным кірунку, і ўсе бакі на кожным узроўні прыкладаюць усе намаганні для забеспячэння станоўчага выніку», — заявіла Грынспан. Паводле яе слоў, гэта робіцца «тэрмінова» для прадухілення «харчовага крызісу ва ўсім свеце» ў наступныя гады, бо аміяк — асноўны складнік у вытворчасці нітратных угнаенняў.
Зяленскі, аднак, заявіў, што падтрымае ідэю аднаўлення экспарту расійскага аміяку праз Украіну толькі ў тым выпадку, калі Масква верне ўкраінскіх ваеннапалонных. Гэтая заява прагучала ў інтэрв'ю Reuters.
«Я супраць паставак аміяку з Расійскай Федэрацыі праз нашу тэрыторыю. Я б зрабіў гэта толькі ў абмен на нашых палонных. Менавіта гэта я прапанаваў ААН», — сказаў украінскі прэзідэнт.
У Крамлі гэтую прапанову Уладзіміра Зяленскага, аднак, прагназавана адхілілі.
«Хіба людзі і аміяк — гэта адно і тое ж?», — заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю ТАСС.
Каментары
параўнайце з:
"Адзначыла прынцыповую пазіцыю па магчымай амністыі 17 верасня: вызваленыя і рэабілітаваныя павінны быць усе, без ніякіх дадатковых умоваў, палітычныя справы закрытыя. Нельга ўвязвацца ў гандаль палітвязнямі."
Но поскольку лозунг ‘’своих не бросаем’’ не работает , то получается , что это - ‘’не свои’’.
И кстати , это уже не первый раз в истории. В своё время СССР отказался подписать международный договор под эгидой Лиги Наций в отношении военнопленных , что дало Гитлеру формальное основание не соблюдать права военнопленных , ну а Российская Федерация - правопреемник СССР , так что все на своих местах.Все как всегда.
Ну и потом , Россия знает , что так как поступили с укр. пленными в Мариуполе Украина не поступает , а возвращение пленных опять же добавит правды о СВО , то ответ России абсолютно логичен.