Пасля першага судовага пасяджэння ў камеры палітвязня Дзяніса Івашына, якому днямі лукашэнкаўскі суд прысудзіў 13 гадоў і адзін месяц зняволення, правялі ператрус. Верагоднай прычынай стала ўвага СМІ да цішоткі «Jaśka Haspadar / 1863», піша тэлеграм-канал Дзяніса Івашын.
Супрацоўнікі гродзенскай турмы забралі ў Івашына гэтую цішотку, малюнкі, напрыклад, сланечнікавага поля на фоне блакітных нябёсаў, фатаграфію жонкі. Раней яго пазбавілі ручніка жоўта-блакітнай расфарбоўкі з бел-чырвонымі кветкамі, якім ён да гэтага карыстаўся каля года.
«У яго таксама безь якіх-кольвек тлумачэнняў адабралі нават верхнюю вопратку (паліто), таму зараз ён вымушаны выходзіць на штодзённыя шпацыры ў швэдрах ці байках».
Каментары