Дзмітрыю Семчанку далі 15 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
Былога кіраўніка прэзідэнцкага пула журналістаў на АНТ сёння арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), а яго жонцы Юліі прызначылі штраф у памеры 960 рублёў (30 базавых велічыняў) за рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў, паведамляе «Вясна».
Дзмітрыя Семчанку, які пасля выбараў асудзіў гвалт і сышоў з тэлебачання, затрымалі ўчора разам з жонкай. Жонку пасля адпусцілі, бо ў Семчанкаў малое дзіця.
Нагадаем, у верасні 2020 года Дзмітрыя ўжо арыштоўвалі на 15 сутак. Тады яго затрымалі дома «людзі ў масках».
Каментары