Сёння ў Гродзенскім абласным судзе вынеслі прысуд 37-гадоваму палітвязню Аляксею Сянько. Суддзя Анатоль Заяц прызнаў мужчыну вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Прысуд — два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, піша «Вясна».
Палітвязень быў затрыманы дома ў Слоніме 29 верасня 2021 года.
«Стала трывожна. Я пазваніла мужу, ён спачатку не браў, пасля кажа: «Не магу размаўляць». Мы пайшлі дадому, падыходзім, а там тыя трое яго ўжо выводзяць. Ён паспеў мне шапнуць: «Гэта КДБ», — распавядала пра дзень затрымання жонка Аляксея.
5 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Аляксея ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».
Каментары