Свет88

Латвійская праваслаўная царква выходзіць з Маскоўскага патрыярхату

Сейм Латвіі ў тэрміновым парадку падтрымаў законапраект аб вывадзе Латвійскай праваслаўнай царквы з-пад улады Маскоўскага патрыярхату. Гэтую ініцыятыву ў парламент падаў прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс, піша Delfi.lv.

82-гадовы мітрапаліт Рыжскі і Латвійскі Аляксандр кіруе Праваслаўнай царквой у Латвіі з 1990 года. 

«Прыняцце закона замацуе гістарычную самастойнасць і незалежнасць Латвійскай праваслаўнай царквы і прадухіліць уплыў ці ўладу Рускай праваслаўнай царквы над нашай царквой», — заявіў старшыня камісіі Сейма па правах чалавека і грамадскіх справах Артус Кайміньш.

Закон вызначае парадак зацвярджэння і адхілення мітрапаліта, архіепіскапаў і епіскапаў. Юрыдычныя змены не тычацца кананічных пытанняў, адзначаецца ў анатацыі да законапраекта.

Царква да 31 кастрычніка павінна прывесці статут у адпаведнасць з новымі патрабаваннямі закона.

У анатацыі да законапраекта Левітс адзначыў, што новы парадак адновіць гістарычны статус ЛПЦ і выключыць любую ўладу маскоўскага патрыярха над царквой у Латвіі.

Ініцыятыва звязаная з тым, што Маскоўскі патрыярхат падтрымлівае пуцінскі рэжым і вайну, якую Расія вядзе супраць Украіны.

«Адмова ад якой-небудзь сувязі з Патрыярхам Маскоўскім з'яўляецца важным пытаннем для нашых праваслаўных, усяго латвійскага грамадства і нацыянальнай бяспекі», — падкрэсліў у анатацыі да законапраекта прэзідэнт.

Па яго словах, «у незалежнай, дэмакратычнай і прававой Латвійскай дзяржаве праваслаўным патрэбная свая самастойная і незалежная царква. Такая была, ёсць і заўсёды будзе пазіцыя Латвійскай дзяржавы. Пад кіраўніцтвам архіепіскапа Яніса Померса гэта было дасягнута неўзабаве пасля абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі».

«Латвійская праваслаўная царква таксама была праінфармаваная аб падрыхтаваным законапраекце. Магу запэўніць, што Латвійская праваслаўная царква і мітрапаліт Аляксандр могуць разлічваць на поўную падтрымку Латвійскай дзяржавы, якая юрыдычна прызнае аўтакефальны статус царквы», — гаворыцца ў заяве прэзідэнта.

Каментары8

  • беларус14
    08.09.2022
    Будзе i на нашай вулiцы свята.
  • *
    08.09.2022
    Толькі мы застаемся са сталінскай царквой
  • Иными понятными словами
    08.09.2022
    беларус14, пройдёт и по нашей улице инкассатор ?

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»3

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА1

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі1

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!1

Ці можна ў Беларусі прысудзіць да расстрэлу замежніка? Адказваюць юрысты 2

Полк Каліноўскага адмаўляе датычнасць Рыка Крыгера да падраздзялення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»3

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»

Галоўнае
Усе навіны →