Грамадства77

«А вы па-беларуску размаўляеце, таму што прынцып? У нас рускамоўная школа, у дырэктара адразу будуць пытанні»

Дзіўны дыялог адбыўся ў адной са школ, калі журналістка Беларускага расследавальніцкага цэнтра патэлефанавала туды пад выглядам педагога, які шукае працу.

Ілюстрацыйны здымак

У адміністрацыі навучальнай установы адзначылі, што ім патрэбны настаўнік фізкультуры. А пасля запыталіся:

— А вы па-беларуску размаўляеце, таму што прынцып ці вучыліся ў гэтай школе беларускамоўнай?

— Ну я заўсёды размаўляла па-беларуску. А трэба будзе гаварыць па-руску?

— Ну з бацькамі і з дзецьмі. У нас рускамоўная школа, размаўляем мы ўсе на рускай мове. Калі ідзе ўрок беларускай мовы і літаратуры, зразумела, што беларуская мова. Ну вось глядзіце, вы прыйдзеце да дырэктара, пачняце размаўляць на беларускай мове — усё, адразу ж, як бы: «Чаму?»

— Мы жывём у Беларусі, чаму гэта так дзіўна, што чалавек размаўляе на беларускай?

— Не, гэта не дзіўна… Калі б вы былі настаўнік беларускай мовы — зразумела.

Журналістка таксама пыталася, ці будзе перашкодай пры працаўладкаванні тое, што педагога затрымлівалі па адміністрацыйным артыкуле за мітынгі. У школе адказалі: адназначна не змогуць узяць, хоць настаўнік ім і вельмі патрэбны.

Праз пратэсную адміністратыўку адмовілі і ў іншай школе.

— Я бачыла аб'яву ў інтэрнэце, што вы шукаеце настаўніка пачатковых класаў. Ці актуальная яшчэ гэтая аб'ява? — запыталася журналістка.

— Угу.

— Але ёсць такое пытанне. Мяне затрымлівалі па адміністрацыйнай справе — ці гэта будзе праблемай?

— За ўдзел у мітынгах?

— Так.

— Так, гэта будзе праблемай. Мы будзем пасылаць афіцыйны запыт на вашу характарыстыку, гэта будзе пазначана ў характарыстыцы, і, на жаль, з такім артыкулам мы не можам узяць на працу чалавека.

— Можа, вы ведаеце, дзе з такім артыкулам могуць узяць? Бо я ўжо шукаю даўно працу.

— Не ў дзяржаўнай установе. Рэч у тым, што ў нас жа строгі алгарытм. Як толькі чалавек да нас прыходзіць, перш чым узяць яго на працу, мы даём запыт у ГУУС аб наяўнасці судзімасці, прыводаў і ўсяго астатняга, даём запыт на характарыстыку вызначанага ўзору на папярэдняе месца працы. І толькі пасля гэтага маем права ўзяць чалавека на працу. Гэта дэкрэт, які рэгламентаваў прыём на працу ў дзяржаўныя ўстановы.

Каментары7

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    08.09.2022
    У чым я ніколі і не сумняваўся -- беларусы не здольныя пабудаваць самастойную нацыянальную дзяржаву. Гэта -- аксіёма! І тое паказала ўся хада нашай гісторыі.

    Неяк прачытаў старадаўнюю кніжку браслаўскага гісторыка Атана Гедэмана пра школу піяраў у м. Лужкі (цяпер Шаркоўскі р-н). Дык, вось -- тагачасныя школы выхоўвалі дух рыцарства, бараніць усялякімі сродкамі святую Рэч Паспалітую. Калі царскія ўлады зачынілі ўсе польскія школы пасля 1863 г, то існавалі падпольныя школы пры кожным касцёле. І ўсё такі Палякі аднавілі незалежнасць у 1920-я гг і прыхапілі частку Беларусі.
  • Тыя хто
    08.09.2022
    У дырэктара вынікнуць пытанні?
    "Выдатна"!
    А ў дырэктара не вынікае пытанняў, чаму ў Беларусі, дзе ёсць свая, НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МОВА ў школах навучальны працэс ідзе выключна на рускай, і што беларуская вывучаецца ўвогуле, як замежная???

    Тым не дзіўны мне адказ адной "учыцяльніцы", прыхільніцы 3 адсоткаў, якая быццам бы за мову, але (цытата) "Я не хочу, чтобы в школе всё было по-белорусскаму".
    По-белорусскОМУ!
    Настаўніца, ёкарны бабай.
  • марны будаўнік нацыянальнай дзяржавы
    08.09.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына,
    Нельга адраджаць мову без актыўнага удзела улады. Раейская мова не сама прыйшла на Беларусь, яе прынесла акупацыйная улада. Таму адраджаць беларускую мову павінна нацыянал-патрыятычная улада. Без гэтага ніяк. У пачатку 90-х такія спробы былі і даволі паспяховыя, пакуль да улады не дарваліся беларусафобы.

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?7

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Усе навіны →
Усе навіны

«Люстэрка» пракаментавала сітуацыю з відэа родных калег партала2

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET24

Забарону рухавікоў унутранага згарання ў ЕС назвалі незаконнай2

З чацвярга на стадыёне «Дынама» зноў пачнуць паказваць кіно пад адкрытым небам

Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»21

У Беларусі прадаюць Mercedes-Benz W124 за 12 000 даляраў. Чаму 32-гадовае аўто такое дарагое?3

Былая палітзняволеная: Мая сям'я патраціла за два гады $10 тысяч на адвакатаў і перадачы для мяне1

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?7

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Галоўнае
Усе навіны →