Да каралевы Лізаветы II з'язджаецца ўся сям'я.
У замку Балмарал ужо знаходзіцца прынцэса Ганна, прынцы Эндру і Эдвард з жонкай — па дарозе туды.
Паведамляецца, што прынц Гары і яго жонка Меган Маркл, нягледзячы на сур'ёзныя сямейныя рознагалоссі, таксама збіраюцца прыбыць у Шатландыю.
Новая прэм'ер-міністрка брытанскага ўрада Ліз Трас напісала: «Уся краіна глыбока занепакоеная навінамі з Букінгемскага палаца. Мае думкі — і думкі людзей па ўсім Злучаным Каралеўстве — цяпер з Яе Вялікасцю Каралевай і яе сям'ёй».
Каментары
і стан ейны рэзка пагоршаў. а можа не вытрымала маёй крытыкі ейных інтэр'ераў?