Былога дырэктара па маркетынгу мінскай крамы «Снікерхэд» адправілі на «суткі»
Учора на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманым дырэктарам крамы красовак «Снікерхэд» Сяргеем Калядой і былым дырэктарам па маркетынгу гэтай жа крамы Уладзімірам Стасевічам. Але, папярэдне, іх затрымалі яшчэ 5 верасня.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 6 верасня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбыўся суд над Стасевічам. Суддзя Таццяна Палулех прызнала Уладзіміра вінаватым па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) і арыштавала яго на 13 сутак. Лёс Сяргея Каляды высвятляецца.
Каментары