Адзіны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс органаў ЗАГС плануюць стварыць у Беларусі, расказалі ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі.
Па словах начальніка ўпраўлення натарыята і ЗАГСаў Наталлі Жукавай, такая сістэма дапаможа пры выдачы дакументаў, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, а таксама пры фарміраванні і вядзенні архіваў органаў ЗАГС.
Падобныя рэсурсы ўжо ёсць у дзяржавах ЕАЭС, а таксама ў іншых рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання Беларусі. Плануецца дадаць і магчымасць рабіць адміністрацыйныя працэдуры ў электронным выглядзе.
Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка ўжо даручыў стварыць пілотны праект на базе аднаго з аддзелаў ЗАГС краіны. Эксперымент, паводле задумы, дапаможа вызначыць праблемныя пытанні і ўдасканальваць праграмнае забеспячэнне, каб яно стала максімальна зручным для карыстальнікаў.
Каментары