Жыхар Гомеля Павел злавіў у Сожы шчупака вагой больш за 10 кг і апісаў ва ўкантакце, як яму гэта ўдалося.
На рыбалку хлопец пайшоў 1 верасня. Першым у той дзень яму на кручок патрапіў шчупак вагой каля кілаграма. А праз пэўны час клюнула і тая рыбіна, якая дазволіла яму ўстанавіць асабісты рэкорд. Шчупак супраціўляўся, даводзілася змагацца, як напісаў рыбалоў, «за кожны метр шнура». Але ў выніку перамог чалавек.
Вынік узважвання трафея — больш за 10 кг.
Павел захапляецца рыбалкай з самага дзяцінства, і ў яго калекцыі ёсць трафеі рознай велічыні, у тым ліку і вялікі шчупак. Але такога дагэтуль не было.
Каментары