Каментары да артыкула

«Патрэбны халодны душ»: прэм'ер Украіны заклікаў ЕС не выдаваць візы расійскім турыстам і студэнтам

  • Праўдаруб
    02.09.2022
    Здаецца, што для ўкраінскага кіраўніцтва больш не існуе іншых праблем, як забарона на выдачу віз грамадзянам РФ. Лепш бы задаліся пытаннем, якім такім дзіўным чынак тысячы, а мо ўжо і 10-кі тысяч украінскіх мужчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў выехалі з Украіны, калі гэта нібыта забаронена?
    І яшчэ, а чаму украінскі ўрад вырашыў, што ён мае права ўказваць еўрапейскім краінам, што ім рабіць?
    Я ўжо не кажу пра тое, што такія дзеянні ЕС не толькі згуляюць на руку Крамлю і прапагандзе, але і верагодна паменшыць колькасць тых расіян, якія супраць вайны і рэжыма Пуціна
  • Бан
    02.09.2022
    Поўнасцю згодны. Масква, Піцер (а у гэтых гарадах вайну падтрымлівае крыху больш за палову жыхароў) - шыкуе і піруе, бясклопатна ездзяць па еўропах, у той час як іх краіна руйнуе дамы і забівае ўкраінцаў.
  • Satsn
    02.09.2022
    Хоспадзи, да, расиякам похрэн на визы.
  • НуНу
    02.09.2022
    "Нельга дзяліць русскіх на харошых і кепскіх", -- кажа Украіна датычна шэнгену.

    "Можна дзяліць рускіх на харошых і кепскіх", -- кажа Украіна датычна грамадзянства Украіны і дае пашпарт былой даверанай асобе Пуціна, харошаму рускаму Няўзораву.

    Нідзе логіка не муляе ў спадара Шмыгаля?
  • Шмыгалко
    02.09.2022
    Пуцін зараз іржэ ды рагоча. Ён толькі руку пацісне таму, хто выбудуе муры для вольнай міграцыі інтэлектуальных вяршкоў Расеі. Добра, еўрапейцы не разумеюць рэчаіснасць аўтарытарнага ладу, але ўкраінцы няўжо сапраўды забылі што такое савок?...
    Карацей, каб замест кансалідацыі лаяльных колаў унутры Расеі, патрабаваць рэпрэсаваць іх.... без каментару.
  • Шмыгалко
    02.09.2022
    Дарэчы, калі Шмыгаль не разумее. У Расеі 25 000 супрацоўнікаў МЗС. А дыпламатычных пашпартоў - 144 000! Ніводны набліжаны не адчуе гэтых санкцый ні-ко-лі. Давай, Шмыгаль, дапамагай Пуціну "мачыць у сарціры" гэтых лібералаў! Шчэ і пра беларусаў давай не забудзься - мы ж недастаткова тут зрабілі за вас. Хай мая матуля, якую я не бачыла амаль 2 года, у свае 73 выходзіць не на ўнукаў нарэшце паглядзіць, а на плошчу ідзе і "стварае ціск знутры на рэжым"!
  • 1
    02.09.2022
    Это опасное дело идти на поводу у кого либо.
  • Генадзь
    02.09.2022
    Украінцы трошкі загуляліся ў наратыў "Украіна абараняе Еўропу". EЗ сам разбярэцца што ім рабіць. 
    Ці вось гэта "перастаньце пакупаць расейскія нафту і газ". Адразу ўспамінаю як мы прасілі ўкраінцаў у 20м спыніць пакупку паліва у рэжыму. І што зрабілі ўкраінцы? Так, яны на 30% павялічылі імпарт...
    Ці была б увогуле тая вайна і той Лукашэнка, калі б тыя, хто нас вінаваціць зараз, прыслухаліся - пытанне рытарычнае. 
    А што да візаў расіянам.... акрамя нецярпімасці паводле паходжання, я ў гэтым не знаходжу нічога рацыянальнага. 
  • Дауж
    02.09.2022
    На окупированых территориях живут украинцы и они тоже в строй идут. И не протестуют. В чем дело?
  • Антось
    02.09.2022
    Які пяшчорны ідыятызм! Толькі 3% расіян былі ў апошнія 5 гадоў у Еўропе. 70% ніколі(!) не выязджалі за межы Расіі - гэта значыць нават у Турцыю, Егіпет ці Беларусь!  70% ніколі нідзе і 3% у Еўропе!
    Так, гэта канешне будзе той яшчэ халодны душ! Вельмі дзейная прапанова!
  •