Грамадства77

Актывістка Бондарава змагаецца ўжо з паветранымі змеямі

Гродзенская актывістка Вольга Бондарава, якая набыла сумную вядомасць зацятым змаганнем з любымі праявамі нацыянальнага духу беларусаў, знайшла новы аб'ект прымянення сваёй энергіі. Гэтым разам яна ўбачыла ў краме FUNtastik у гродзенскім гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti паветраных змеяў з аднарогамі ў падазроных колерах, піша Hrodna.life.

Такія змеі ўстрывожылі гродзенскую актывістку

Цацка была ў колерах вясёлкі, але для Бондаравай вясёлка не можа быць проста вясёлкай — гэта сімволіка ЛГБТ.

На думку актывісткі, «дэманстрацыя ЛГБТ-сімволікі дзецям пагражае дэмаграфічнай бяспецы нашай краіны, парушае закон «Аб правах дзіцяці» ў частцы абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх нармальнаму маральна-маральнаму развіццю, і Канстытуцыю РБ».

У самой краме толькі ад самой Бондаравай даведаліся, што, аказваецца, яны дэманструюць сімвал ЛГБТ.

«Вобраз «Адзінарога» — гэта казачны персанаж, і на афіцыйных крыніцах адсутнічае інфармацыя, дзе ён асацыюецца з ЛГБТ ці іншай аналагічнай абрэвіятурай. (…)

У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь адсутнічае забарона на маляванне «Аднарогаў» на якім-небудзь прадмеце, рэчы. У выніку мы не знайшлі парушэнняў з нашага боку», — адказаў скаржніцы дырэктар гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Пупс і К» Андрэй Кунскі.

Кунскі адзначыў таксама, што малюнак аднарогаў быў размешчаны на ружовым фоне. Пры гэтым тавар мае ўсе сертыфікаты адпаведнасці і дазволы на рэалізацыю.

Што для Бондаравай, якая прызвычаілася, што рэпрэсіўная сістэма рэагуе на любую яе фантазію, вядома, ніякі не аргумент, яна працягне змаганне з вясёлкай і гуртуе аднадумцаў.

Каментары7

  • даведка
    31.08.2022
    С зелёным змием пусть волевым решением начинает решительно бороться... Кочанова и Булавко ей в помощь!
  • Спакойны
    31.08.2022
    ...няма спакою
  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    31.08.2022
    Напішы свайму куміру, ён раней дождж даў, калі людзі прасілі, ён і вясёлку забароніць, каб дзеці ЛГБТэшнымі не сталі ў будучым. Улады, гэтая кабета нідзе не працуе, а як жа дармаедскі закон. Гэтая хворая на шызафрэнію і над вамі здзекваецца, сілавікі. У яе заскок, а вы па першым слове ляціце выконваць яе бздуру.

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Усе навіны →
Усе навіны

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?19

У Оршы проці зімы зацвілі яблыні і каліна ФОТАФАКТ

Сікорскі прапанаваў перадаць Крым на 20 гадоў пад мандат ААН13

«Дыхаць такім паветрам — гэта кашмар». Мінчукі зноў скардзяцца на непрыемны пах у горадзе1

У Століне падчас аблавы затрымалі як мінімум 5 чалавек1

Расійская армія нанесла ўдар па доме састарэлых у Сумах4

Рамзан Кадыраў працягнуў серыял пра Tesla Cybertruck з кулямётам ад Ілана Маска1

Вучоныя адкрылі амаладжальны эфект распаўсюджанага прэпарату ад дыябету2

Папа Францішак папрасіў перадаць прывітанне Лукашэнку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Галоўнае
Усе навіны →