Грамадства

Унучка Шушкевіча: Улады не дазваляюць выкупіць на могілках месца побач з дзедавым, каб паставіць лаўку і прыходзіць да яго

Што падкасіла Станіслава Шушкевіча і як нават пасля смерці ўлады не даюць ушанаваць яго належным чынам, яго блізкія расказалі ў фільме «Ток».

Унучка Шушкевіча Стася Гліннік расказвае пра тое, што падкасіла дзеда.

«Мне падаецца, ён бы пражыў нашмат больш, але так здарылася, што некалькі год таму памёр яго стрыечны брат, а на пахаванні памерла яго сястра. За тры дні ён страціў дзвюх блізкіх асоб. І пасля гэтага яго стан пачаў пагаршацца. Ён быў вельмі прывязаны для блізкіх людзей, быў вельмі эмпатычнай асобай», — дзеліцца Стася.

Апошнім часам Шушкевіч часта трапляў у шпіталь.

«Сыходзіў ён дзесьці паўтара месяца. І я зразумела, што гэта ўжо амаль канец, калі першы раз за ўсё жыццё дзед паскардзіўся на самаадчуванне. Бо нават калі ён хварэў, заўсёды казаў, што ўсё нармальна.

Мы размаўлялі, гэта быў адзін з апошніх разоў, і ён сказаў, як ніколі ў жыцці не гаварыў: «Памятай, што я для Беларусі зрабіў ўсё, што мог». Я зразумела, што гэта было такое падсумаванне. Ён пасля гэтай размовы зноў трапіў у шпіталь, пасля яшчэ выйшаў, быў дома і там правёў апошнія дні.

Мне было дзіўна глядзець здымкі з інтэрв'ю, дзе ён схуднеў, для мяне дзед заўсёды быў дужым чалавекам. І мне падаецца, яму самому было агідна, што ён слабы, гэта выклікала ў ім унутраную спрэчку. Бо ён усё жыццё быў галоўным, справы сям'і вырашаў, справы краіны. І стан, калі ты не можаш сам рабіць, для яго быў невыносны. Ён калі ўжо не ўставаў, прасіў прынесці моркву, каб яе чысціць.

І ўжо стала зразумела, што гэта канец, калі ён запытаў, каб ксёндз прыйшоў», — згадвае ўнучка.

Многіх акадэмікаў, вядомых дзеячаў мастацтва і чыноўнікаў хавалі на Усходніх могілках. Шушкевічу месца там улады не прапанавалі. Першага кіраўніка незалежнай Беларусі пахавалі на Паўночных могілках, побач з яго маці і іншымі блізкімі. Але нават там не выдзелілі нармальнага месца.

«Месца пахавання — гэта адзінае месца каля агарожды. І цяпер яны не даюць выкупіць месца побач — мы думалі паставіць там лаўку, каб можна было прыходзіць і сядзець, — заўважае Стася Гліннік. — Гэта зменіцца — памяць пра дзеда назаўсёды, а пра Лукашэнку — не».

Глядзець цалкам:

Каментары

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ8

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: У Лукашэнкі ёсць свой ядзерны чамаданчык і чырвоная кнопка17

Самалёт Пуціна ў Мінск суправаджалі два знішчальнікі

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы2

Мінчанка паслізнулася на прыступках свайго пад'езда, паламалася і адсудзіла 11 000 рублёў

З Новага года вырасце некалькі падаткаў

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?2

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лію Ахеджакаву, якая выступіла супраць вайны, прапанавалі замяніць на дыпфейк у «Іроніі лёсу, або з лёгкай парай!»1

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ8

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →