Падсвядомасць часта хавае ў сабе больш, чым мы можам уявіць. Існуе шмат рэчаў, пра якіх мы можам не ведаць ці якія мы адсунулі на задні план. Наш тэст з выявамі дрэў дапаможа вам іх выявіць, але не стаўцеся да яго занадта сур’ёзна.
Паглядзіце на малюнак і выберыце адно з сямі дрэў. Выбірайце хутка, бо ў такіх тэстах ваша першае рашэнне звычайна лепш за ўсё расказвае пра тое, што адбываецца ўнутры вас. Любы выбар добры, калі ён ваш, расказвае onet.pl.
Тлумачэнні да вашага выбару шукайце пад анонсамі.
Хочаце даведацца, што тоіць ваша падсвядомасць? Прайдзіце гэты ТЭСТ
Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара
Знайдзіце на малюнку пару, якая адрозніваецца ад іншых
Дрэва №1
Унутры вас шмат страху. Вы баіцеся пераменаў, непрадбачаных сітуацый і праблемаў. Вы любіце ўсё планаваць, для вас важныя спакой і стабільнасць. Калі іх няма, вы адчуваеце трывогу і не можаце ні на чым засяродзіцца. Часам вы замыкаецеся ў сябе ці, наадварот, робіцеся агрэсіўным — так вы спраўляецеся са стрэсам.
Дрэва №2
Вы лёгка трапляеце пад уплыў. Для вас важнае меркаванне іншых людзей, вы хочаце, каб вас любілі і паважалі. Вы гатовыя шмат зрабіць, каб не выдзяляцца на фоне іншых і каб ваша атачэнне вас прымала. Вы часта шукаеце ў вачах іншых людзей пацвярджэнне сваёй значнасці.
Дрэва №3
Больш за ўсё на свеце вы баіцеся страціць кантроль. Вы жадаеце вырашаць усё самастойна, вы ненавідзіце быць залежным. Вам цяжка прыстасоўвацца да іншых і выконваць правілы, часам вы бунтуеце проста дзеля таго, каб зрабіць нешта па-свойму, і гэта не заўсёды добра для вас. Часам вы больш шкодзіце сабе, чым дапамагаеце. Вам цяжка камусьці давяраць, вы і сябе заўсёды правяраеце. Вы жывяце ў вялікім напружанні і стрэсе.
Дрэва №4
Вы вельмі шануеце свабоду і незалежнасць, для вас важна жыць па-свойму і на сваіх умовах. Вы вельмі моцны, упэўнены ў сябе і мужны чалавек, але пры гэтым вы захоўваеце дыстанцыю з іншымі людзьмі. Вы індывідуаліст і часам маеце праблемы з камунікацыяй. Вам не хапае эмпатыі, часам вы дзейнічаеце эгаістычна.
Дрэва №5
Унутры вас шмат энергіі і энтузіязму, але ў той жа час вы вельмі пераменлівы чалавек. За вамі цяжка паспець, ды і зразумець вас няпроста. Вы жывяце цяперашнім момантам і больш за ўсё жадаеце атрымліваць задавальненне. Вам блізкае пазітыўнае мысленне, вы заўсёды верыце, што ўсё будзе добра. Вы любіце прыгоды і выпрабаванні і не баіцеся жыцця. Вы прымаеце рашэнні хутка, часта неабдумана і памылкова, але ўсё роўна ідзяце наперад з высока ўзнятай галавой і з усмешкай. Ваша самая вялікая сіла — гэта ваша здольнасць радавацца.
Дрэва №6
У глыбіні душы вы перажываеце шмат пра якія рэчы. Вы разважаеце пра рэчы, на якія іншыя людзі ўвогуле не звяртаюць увагі, і часам увогуле не разумееце, як шмат праблем вы абдумваеце. Вы часта адчуваеце сябе прыгнечаным, стомленым ці сумным, але вам цяжка зразумець прычыну гэтага. Магчыма, вы адсоўваеце на другі план свае клопаты і страхі. Вы не звяртаеце ўвагі на пытанні і дрэнныя сігналы, якія з’яўляюцца ў вашай галаве.
Дрэва №7
Вам не падабаецца, калі вы стаіце ў ценю і іншыя людзі вас ігнаруюць. Вы не абавязкова павінны падабацца людзям, але вы жадаеце, каб яны вас бачылі. Унутры сябе вы прытрымліваецеся прынцыпу «не важна, што б я сказаў, галоўнае, каб сказаў». Вы шмат зробіце, каб паказаць сябе і вылучацца з натоўпу, бо вам балюча, калі вас не заўважаюць. Вам падабаецца быць у цэнтры ўвагі.
Каментары
ну не во:ьму я вас да сябе.
і кропка