Вайна

Расійскае Мінабароны прызнала, што ўкраінскія войскі сёння перайшлі ў контрнаступленне на поўдні

Мінабароны Расіі прызнала, што ўкраінскія войскі ў панядзелак на працягу дня «распачалі спробу наступлення» ў Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях. Пра гэта паведамляюць «РИА Новости».

Фота ілюстрацыйнае

Пры гэтым, паводле расійскага ведамства, групоўкі расійскіх войскаў перайшлі ў актыўную абарону, а падраздзяленні ўкраінскай арміі нібыта «панеслі вялікія страты».

Так, падчас баёў, як рапартуе Мінабароны Расіі, знішчана ажно 26 украінскіх танкаў, 23 баявыя машыны пяхоты, 9 іншых баявых браніраваных машын, збіта 2 штурмавікі Су-25. Страты ж праціўніка ў жывой сіле склалі «больш за 560 вайскоўцаў», сцвярджае расійскае ведамства.

Пры гэтым нават вядомы расійскі прапагандыст Аляксандр Коц, цытуючы паведамленне расійскага Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале, напрыканцы адзначае

«Добра было б, вядома, мець кадры такой колькасці знішчанай тэхнікі».

Іншы вядомы расійскі дзеяч, Ігар Гіркін-Стралкоў, у сваім тэлеграм-канале дастаткова падрабязна апісаў ход украінскага наступлення, называючы кірункі і канкрэтныя населеныя пункты. Напрыканцы ён прыходзіць да высновы:

«Такім чынам, праціўнік здолеў «надзьмуць пузыр» на паўднёвым беразе Інгульца, але не здолеў істотна пашырыць свой плацдарм ва ўсходнім і заходнім кірунках, што дае добрыя магчымасці да яго разгрому нашымі падцягнутымі рэзервамі».

Маўляў, цяпер украінскія часці пляжацца расійскай артылерыяй і авіяцыяй. Але шапказакідальніцтвам, калі справа тычыцца вайсковай галіны, Гіркін, у адрозненне ад штатных прапагандыстаў, займацца традыцыйна не схільны, тым больш што ён вядомы як нястомны крытык цяперашняга камандавання «вайсковай аперацыі»:

«Бітва яшчэ толькі пачалася і праціўнік наўрад ці абмяжуецца ўжо нанесенымі ўдарамі».

Пры гэтым прадстаўнікі мясцовых калабарацыянісцкіх урадаў цэлы дзень стараліся адмаўляць сам факт контрнаступлення. Так, намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсоншчыны казаў:

«Гэта фэйк. Наступленне УСУ — гэта нейкая ілюзія, кіно. Ніхто нікуды не наступае, ніхто не адступае. Гэта ўсё фантазія. Жывём спакойна, развіваемся».

Але, як выглядае, такая пазіцыя адмаўлення рэальных фактаў гэтым разам разышлася з генеральнай лініяй.

 

Каментары

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць4

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай16

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне17

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных17

«Па выхадных нават чэргі». У Мінску адкрылася «касмічная» зона адпачынку з бясплатным вяровачным гарадком

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць4

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →