Грамадства

Новы прысуд па «справе Зельцэра»: жыхару Асіповічаў прысудзілі тры гады пазбаўлення волі

Суд асудзіў жыхара Асіповічаў Мікалая Галаўкова да трох гадоў пазбаўлення волі за абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), абразу Лукашэнкі (артыкул 368 КК) і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь (артыкул 369 КК), піша валанцёрская ініцыятыва MAYDAY.

Валанцёры сцвярджаюць, што частка абвінавачвання заснаваная на каментарыі Галаўкова пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Пракурор запытваў для жыхара Асіповічаў чатыры гады пазбаўлення волі і штраф у 6400 рублёў, але суд даў крыху менш: тры гады і штраф у 3200 рублёў.

На гэты момант Галаўкоў утрымліваецца ў бабруйскім СІЗА-5.

28 верасня 2021 года ў Мінску падчас перастрэлкі ў кватэры па вуліцы Якубоўскага загінулі два чалавекі: супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк і IT-спецыяліст Андрэй Зельцэр. Неўзабаве СК даў справаздачу аб затрыманні 136 чалавек за абразлівыя каментарыі аб перастрэлцы Андрэя Зельцэра з супрацоўнікамі КДБ.

Супраць іх заведзеныя крымінальныя справы па артыкулах аб распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Некаторых з іх унеслі ў спіс людзей, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Каментары

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай17

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне20

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →