У ліпені, як высветліў Office Life, заснаваны Мікалаем Вераб'ём альтэрнатыўны нафтатрэйдар «Новая нафтавая кампанія» прадаў сваё смаленскае падраздзяленне расіяніну. А яшчэ раней сям'я Алексіных пазбавілася ад актываў у Латвіі.
Кампанія «ННК Усход», якая павінна была дапамагаць «Новай нафтавай кампаніі» прадаваць нафтапрадукты праз расійскія парты, цяпер належыць грамадзяніну РФ Барысу Казко.
«ННК Усход», у сваю чаргу, адкрытая ў канцы 2020 года ў Смаленску «Новай нафтавай кампаніяй» для рэалізацыі беларускіх нафтапрадуктаў на экспарт. Па выніках мінулага года яе выручка склала звыш $40,7 млн. У жніўні мінулага года «ННК Усход» разам з матчынай кампаніяй была ўключаная ў санкцыйны спіс ЗША.
Кіраўнік сям'і Аляксей Алексін увайшоў у капітал гэтых прадпрыемстваў разам з Юрыем Чыжом у 2008 годзе. Mamas D выпускала біяпаліва, частка з якога рэалізоўвалася ў ЕС. У 2011-2012 гадах кампанія з'яўлялася найбуйнейшым бізнэсам Даўгаўпілса. На Latgales Alus D партнёры зноўку запусцілі вытворчасць піва.
Улетку мінулага года на фоне санкцый, уведзеных ЗША ў дачыненні да бацькі і яго кампаній, Дзмітрый Алексін стаў аднаасобным уладальнікам долі сям'і. Але, як аказалася, пазней выйшаў з іх.
Каментары