Здарэнні

У Гродзенскім раёне імяніннік падпаліў прыяцеля на вачах у гасцей

Здарэнне адбылося вечарам 20 жніўня ў адной з вёсак Гродзенскага раёна, дзе хлопец у кампаніі сваіх сяброў адзначаў дзень нараджэння.

Паміж 23-гадовым імяніннікам і яго прыяцелем завязаўся канфлікт, які перарос у бойку. Першы падчас бойкі абліў свайго сябра гаручай вадкасцю і падпаліў. Усё адбывалася на вачах у іншых гасцей, таму агонь адразу ж патушылі, паведамляе СК,

Першапачаткова ад шпіталізацыі пацярпелы адмовіўся. Аднак пазней яму стала горш, і ён звярнуўся ў бальніцу. Малады чалавек атрымаў тэрмічныя апёкі левай нагі і бакавой сценкі жывата. Цяпер яго жыццю нічога не пагражае.

Падчас допыту 26-гадовы пацярпелы тлумачыў, што не памятае падзеі таго дня, бо шмат выпіў, і растлумачыць прычыну сваіх дзеянняў не змог.

Жыхару Гродзенскага раёна прад'яўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 (замах на забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Каментары

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць5

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай16

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне17

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных17

«Па выхадных нават чэргі». У Мінску адкрылася «касмічная» зона адпачынку з бясплатным вяровачным гарадком

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць5

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →