Грамадства11

Дачка Мікалая Аўтуховіча запусціла тэрміновы збор на аплату працы адвакатаў

Суд ідзе цяпер інтэнсіўна, без перапынкаў, цягнецца штодня да 18.30, так што абвінавачаныя не паспяваюць на вячэру. Усе скаргі і хадайніцтвы адхіляюцца. Відавочна, стараюцца паспець вынесці прысуды да нейкага тэрміну. Тым часам сродкі на адвакатаў амаль вычарпаныя, паведамляе «Новы час». 

Фота: БелТА

«У Мікалая два адвакаты, але на працэсе заўсёды прысутнічае толькі адзін з іх, каб ашчадзіць сродкі (у кошт паслуг уключана і аплата за жытло, бо суд ідзе ў Гродне, а адвакаты мінскія).

Сябар Мікалая, які аплачваў паслугі аднаго з адвакатаў, больш такой магчымасці мець не будзе, сродкаў з папярэдняга збору засталося на пару дзён. Таму цяпер вельмі патрэбная дапамога.

Любы ўнёсак будзе важным і патрэбным.

Мікалай на дзіва хутка ўзнаўляе сілы пасля галадоўкі. Ужо ўжывае звычайную ежу і нават заказаў сала, цыбулю і часнок у перадачу. Лісты даходзяць толькі ад мамы і дачкі (але гэта прагрэс, раней і ад дачкі не аддавалі). Пасылкі, бандэролі, лісты і грошы на банкаўскі рахунак таксама будуць для Мікалая неацэннай падтрымкай.

Адрас: вул. Кірава, 1, турма 1, 230023, г. Гродна. Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу».

Каментары1

  • Бэз
    29.08.2022
    Там няма PayPal. Дадайце, калі ласка.

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Паслабленні для беларускіх турыстаў уводзіць Тайланд

З беларусам тыдзень няма сувязі пасля таго, як ён перасёк мяжу з Польшчай1

88-гадовы апальны экс-кіраўнік «Пінскдрэва» Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў2

Памёр Ігар Гіпс

«Калі ўпала першая льдзінка, я зразумела, што ўсё». Град памерам з курынае яйка пашкодзіў машыну беларускі2

У Беларусі затрымалі літоўца, які абвінавачваецца на радзіме ў забойстве2

Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі22

Літовец расказаў, як трапіў у полк Каліноўскага3

Паліцыя затрымала ў Варшаве беларуса, які прыйшоў у міністэрства з небяспечнымі прадметамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →