Усяго патроху1414

«Дзяўчаты, хопіць кароткіх шортаў, з-пад якіх тырчыць палова задніцы». Допіс Андрэя Бонда выклікаў супярэчлівыя рэакцыі

Шоўмен Андрэй Бонд падзяліўся сваім меркаваннем наконт таго, што непрымальна насіць дзяўчатам улетку. 

Фота: старонка ў інстаграме Бонда

«Дзяўчаты, калі ласка, хопіць кароткіх шортаў, з-пад якіх тырчыць палова вашай задніцы. Гэта не сэксі, не крута, не модна, не стылёва, не прымальна гуляць у гандлёвых цэнтрах, цэнтры горада па вуліцах з голай задніцай.

Кароткія шорты — гэта здорава, але вашы булкі не павінны быць бачныя з-пад шортаў. Гэта мяшчанства», — напісаў Андрэй Бонд у сацсетках.

Сярод карыстальнікаў твітара яго допіс нарабіў шуму. 

«Андрэй і іншыя паліцаі даўжыні дзявочых шорт, спадніц, сукенак. Па-першае, ніякія жаночыя булкі вам нічога не павінны; па-другое, лепей бы вам заняцца кантролем таго, што выходзіць з вашага рота, чым чужым знешнім выглядам», — рэзка адказала адна з дзяўчат.

«У такіх выпадках хочацца сказаць: не падабаецца — не надзявай, у чым праблема», — дадала іншая.

«Беларуская шкала знешняга выгляду беларускай жанчыны вымяраецца дыяпазонам ад Шураўкі да Бонда», — пажартаваў блогер Джыпсінкоў.

«Відавочна, ён загледзеўся на чыюсьці задніцу, а яго спадарожніца заўважыла гэта», — гумараць у твітары.

Хапала і тых, хто падтрымаў меркаванне шоўмена пра тое, што суперкароткім шортам у горадзе не месца.

«А як наконт дрэс-коду? Ці вы ў такіх шортах пойдзеце у ВНУ ці ў офіс? У горадзе такія шорты таксама маветон», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Ну ён проста сваё меркаванне выказвае. І я з ім згодны. Для пляжных месцаў гэта норм, а вось для больш публічных — ну такое. Усё ж культуры трэба прытрымлівацца».

«Калі дзяўчаты выходзяць на вуліцу, у публічную прастору ў такім выглядзе, то я, як частка той публікі, маю права на сваё меркаванне», — адказаў Бонд.

А пазней дадаў таксама заўвагу пра мужчын:

«Мужычкі і хлопцы ў сетчатых майках, без маек, у расшпіленых кашулях на голае цела ў горадзе — гэта агідна».

Каментары14

  • даведка
    29.08.2022
    Трусы хотя бы носят под шортами?
  • Жнівень
    29.08.2022
    Мяшчанства - гэта даваць парады каму што дзе насіць.

    Асабліва гэтае мяшчанства падкрэсліваецца, калі такія парады даюць шоўмэны, шоўвумэны, спевакі ротам, модныя блогеры і іншыя розныя тык-токеры. Бо само іх існавнне выклікана тым самым мяшчанствам.
  • дзівушка
    29.08.2022
    а сам ляжыць у такой позе... гхм... памідоры разваліўшы

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне1

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Усе навіны →
Усе навіны

Трэнеры «Магілёва» апранулі на матч вышыванкі16

Крамлёўскі дэмограф заявіў аб анамальнай мужчынскай звышсмяротнасці ў Расіі12

Бабры дабраліся да Чыжоўкі4

У Беларусі павялічылася працягласць жыцця7

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў32

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру2

Трамп прыляцеў у Парыж

Уэнсдэй вяртаецца: Netflix прэзентавалі першы кадр другога сезона

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне1

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Галоўнае
Усе навіны →