Свет1010

Расійскі прапагандыст заклікаў «знішчыць усіх, хто лічыць сябе ўкраінцамі», з чэрапам у руках

На відэа, якое з'явілася сёння ў сацыяльных сетках, расійскі прапагандыст Ігар Мангушаў выступае са сцэны, трымаючы ў руках чалавечы чэрап або яго муляж. Мангушаў сцвярджае, што гэта чэрап аднаго з украінскіх абаронцаў «Азоўсталі».

Фота: скрыншот з відэа

«Наша вайна — гэта не проста вайна з людзьмі з крыві і плоці. Наша вайна — гэта вайна з ідэяй. З ідэяй Украіны, як антырасійскай дзяржавы. Чаму не можа быць ніякага прымірэння? Украіна павінна быць дэўкраінізаваная. Рускія землі «Маларосіі» павінны быць вернутыя назад», — кажа Мангушаў.

Па словах Мангушава, расіянам пляваць, «колькі трэба забіць» украінскіх салдат, і «як іх трэба забіць». Ён заявіў, што ўсіх носьбітаў «ідэі», пра якую ён думаў да гэтага, неабходна знішчыць.

У сувязі з апублікаваным у сацыяльных сетках ролікам упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец звярнуўся да кіраўніка групы па ўстанаўленню фактаў следчай камісіі ААН па Украіне Оле Солванга. «Нагадаю, што калі людзі гінуць падчас вайны, з іх целамі трэба абыходзіцца з павагай і годнасцю, незалежна ад таго, з'яўляецца загінулы цывільнай асобай ці вайскоўцам. Парэшткі невядомых павінны быць ідэнтыфікаваныя. Павага да памерлых — гэта не проста гуманізм і клопат пра сваякоў загінулых. Гэта міжнародныя стандарты, выкананне якіх гарантуе, што тыя, хто загінулі, не будуць папаўняць спісы зніклых без вестак», — напісаў Лубінец у фэйсбуку.

Ігар Мангушаў ваяваў на паўднёвым усходзе Украіны, некаторы час быў адным з кіраўнікоў прыватнай вайсковай кампаніі «Янот». Ён лідар расійскага нацыяналістычнага руху «Светлая Русь». СМІ называлі Мангушава адным з аўтараў ідэі выкарыстання літары Z як сімвала расійскага ўварвання ва Украіну.

Каментары10

  • один
    29.08.2022
    кто то скажет,что у этого... индивидума в голове все нормально?
  • Уладзімір
    29.08.2022
    Усё выглядае, как дурны жарт. Сьцёб, як зараз гавораць.
    Напэўна, напачатку 30-х гадоў у Германіі таксама некаторыя лічілі, што публіка вакол Гітлера - гэта клоўны.
  • атож
    29.08.2022
    Расія - хворы чалавек Еўропы.

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак20

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак5

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

Расійскую шпіёнку, якая збіралася спакусіць і выкрасці журналіста Грозева, пры арышце заспелі ў ложку з іншым агентам Крамля4

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска13

Лаўроў назваў апанентаў Асада ў Сірыі «законнай апазіцыяй»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак20

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →