Палітзняволены Павел Вінаградаў схуднеў у турме на 36 кілаграмаў
Пра моцную страту вагі Паўлам Вінаградавым паведамляе «Вясна».
Нядаўна ў палітзняволенага блогера і актывіста Паўла выявілі сухоты. Раней была інфармацыя, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон удзень.
Пры канцы ліпеня Паўла перавялі ў аршанскую папраўчую калонію №12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.
Раней Паўла асудзілі да пяці гадоў калоніі за адзін пост у фэйсбуку.
Каментары