«Купанне» — новы мультверш ад Андрэя Скурко, заснаваны на рэальных падзеях!
Штотыдзень канал BAYBUS прэзентуе новыя вершы аўдыёкнігі паэта, рэдактара «Нашай Нівы» і палітвязня Андрэя Скурко, якія ён піша за кратамі для свайго маленькага сына Тамашыка.
Сёння прапануем вам новы верш «Купанне» — гэта амаль дэтэктыў, дзе ўсё скончылася добра дзякуючы тату. І гэта рэальная гісторыя!
Глядзіце, чытайце і вучыце яго са сваімі дзеткамі. Андрэю будзе прыемна.
А тым часам гэтыя вёршы цяпер можна прачытаць і на паперы. Днямі ў выдавецтве «Тэхналогія» выйшла кніга Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў». У ёй 65 вершаў, на кожнай старонцы — яркія малюнкі, а ў канцы кнігі — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мультфільмах.
Кніжка ў аправе (цвёрдая вокладка), на добрай паперы. Набыць можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу (плацяжы праходзяць, пошта працуе выдатна), паведамляе «Тэхналогія».
Глядзіце, чытайце, вучыце вершы Андрэя, ды абдымайце адзін аднаго.
Каментары