«Рускі дом у Мінску» ўзяўся вучыць беларускіх настаўнікаў «правільнай» гісторыі
24 жніўня ў Доме Масквы ў Мінску адбылася метадычная секцыя настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Мінска. Арганізатарам мерапрыемства выступіў «Рускі дом у Мінску» пад дахам Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, піша Mayday.team.
Афіцыйна ў рамках гэтай секцыі настаўнікі сярэдніх школ павінны былі абмеркаваць асаблівасці выкладання гісторыі ў сучасных умовах і аспекты павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Але пачалося мерапрыемства з выставы «Пётр Першы — стварэнне рэгулярнага ваенна-марскога флоту», прымеркаванай да 350-годдзя цара Пятра I.
Перад настаўнікамі выступіў выканаўца абавязкаў кіраўніка «Рускага дома ў Мінску» Міхаіл Быстроў. На яго думку, важнасць працы настаўнікаў гісторыі бачная менавіта цяпер, «калі падзеі мінулых гадоў перапісваюцца па палітычнай волі, помнікі зносяць, а памяць сціраецца». Акурат у гэты дзень беларускія ўлады разбурылі яшчэ адзін помнік на месцы пахавання салдат Арміі Краёвай у ў вёсцы Сурканты Воранаўскага раёна, але расійскі чыноўнік меў на ўвазе яўна не гэта.
На гэтым «Рускі дом у Мінску» спыняцца не збіраецца, ён плануе супрацоўнічаць з Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі ўвесь наступны навучальны год.
Каментары
мы бы потом украинцам только спасибо сказали