Футбольнаму заўзятару далі штраф за тое, што ён не ўстаў падчас гімна
Як паведамляе тэлеграм-канал MAYDAY TEAM, суд Ленінскага раёна Гродна аштрафаваў на 15 базавых велічынь намесніка дырэктара аднаго з беларускіх прадпрыемстваў за «непавагу да дзяржсімвалаў Беларусі».
Выпадак, за які чалавека судзілі, здарыўся яшчэ пару месяцаў таму. 25 чэрвеня ў Гродне ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па футболе адбыўся матч паміж мясцовым «Нёманам» і барысаўскім БАТЭ. Калі перад гульнёй зайграў дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, адзін з заўзятараў, як мяркуецца, прыезджай каманды застаўся сядзець на месцы.
Гэта стала прычынай для адміністрацыйнага пераследу: на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.54 КаАП РБ (незаконныя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь).
Паводле банка судовых пастаноў, заўзятара пакаралі штрафам у 480 рублёў.
Каментары
— Дааа! И перед нами, чатланами, должны делать вот так! (трижды хлопает пальцами по щекам, после чего полуприседает, разводя руки в стороны и немного назад).
Прекрасно все в этой новости