Грамадства11

КДБ скончыў расследаваць справу «Рабочага руху»

Фігурантамі расследавання сталі дзесяць чалавек. Паводле версіі КДБ, асобныя ўдзельнікі «Рабочага руху» нібыта планавалі варыянты блакіроўкі вытворчай дзейнасці «Гродна Азот» і «БМЗ» у мэтах парушэння работы прадпрыемстваў, пашкоджання і знішчэння іх маёмасці.

Рабочыя з МТЗ, МАЗа і МЗКЦ ідуць на Марш за свабоду 23 жніўня 2020 года

Паводле прэс-службы КДБ: «Удзельнікі названага фармавання, акрамя здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці, ажыццяўлялі супрацьпраўную дзейнасць па зборы і наступнай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі і іх прадстаўнікам (у тым ліку спецслужбам ЗША і Літвы) службовай інфармацыі абмежаванага характару ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь».

Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка і Андрэй Пагерыла абвінавачваюцца па арт. 188 КК (Паклёп), ч.1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч і Сяргей Шамецька — па ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

Аляксандр Капшуль — па ч.2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі), ч.1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).

Затрыманні па справе «Рабочага руху» прайшлі восенню 2021 года.

Каментары1

  • Лідкін боршч
    23.08.2022
    Хлусьня. Дзяржаве здрадзіў Лукашэнка і яго зграя.

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні12

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму1

«Падрыхтоўка да Алімпіяды прайшла не так, як планавала». Ціманоўская расказала, з якім настроем едзе ў Парыж6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні12

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →