Мяркуючы па праўладных-каналах, у віну дзяўчыне ставяць удзел у жаночай акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года — Дар'я шпацыравала з іншымі дзяўчатамі з кветкамі па тратуары, піша «Вясна».
Сілавікі называюць яе кіраўніцай гастрабара «Праўда», што знаходзіцца на Зыбіцкай. Выглядае, што яе затрыманне — частка зачысткі ў рэстараннай сферы, заўважнай апошнім часам.
У Рэут ёсць непаўнагадовы сын.
Каментары