Свет

Сербія, нягледзячы на сяброўства з Расіяй, з лістапада спыніць купляць расійскую нафту

Сербія, якая мае цесныя сувязі з Расіяй і імкнецца не сварыцца з ёй нават пасля 24 лютага, з лістапада спыніць пастаўкі расійскай нафты. Пра гэта сказаў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, паведамляе сербскае выданне Telegraf.

Аляксандр Вучыч

У сваім звароце да сербскага народа ён згадаў пра магчымае скасаванне ў Белградзе Еўрапрайда (мерапрыемства, якое праводзіць ЛГБТ), назваўшы гэтую тэму «глупствам»:

«Мы проста абмяркоўваем ўсялякія глупствы, каб не казаць пра тое, што мы будзем рабіць з электраэнергіяй, што мы будзем рабіць з нафтай, бо пасля лістапада расійскай нафты для нас не будзе праз санкцыі. Замест таго, каб гаварыць пра газ, пра мазуту, пра вугаль, мы гаворым пра розныя глупствы», — сказаў Вучыч.

З 1 лістапада Белград праз санкцыі ЕЗ на пастаўкі энергарэсурсаў з Расіі не зможа атрымліваць расійскую нафту. Яе дастаўляюць у краіну танкерамі па Адрыятычным моры, а затым па нафтаправодзе праз Харватыю.

Вучыч яшчэ ў канцы чэрвеня заяўляў, што расійская эканоміка з-за санкцый Захаду супраць Расіі вымушаная шукаць альтэрнатыву і скардзіўся, што з-за нафтавага эмбарга Сербія будзе губляць 600 мільёнаў даляраў у год.

3 чэрвеня Савет Еўрасаюза зацвердзіў шосты пакет санкцый супраць Расіі, які прадугледжвае значнае скарачэнне імпарту расійскай нафты. 

Каментары

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць5

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай16

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне17

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных17

«Па выхадных нават чэргі». У Мінску адкрылася «касмічная» зона адпачынку з бясплатным вяровачным гарадком

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць5

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →