У Беларусі і Расіі больш не будзе World Of Tanks. Толькі «Мир танков»
Wargaming паведаміў, што для аматараў World of Tanks з Расіі і Беларусі з'явіцца новы кліент, куды перанясуць іх акаўнты. Ён называецца «Мир танков». Гэта адбудзецца на наступным этапе падзелу бізнэсу.
Пасля сыходу Wargaming з Расіі і Беларусі бізнес перадалі кампаніі Lesta з Санкт-Пецярбурга. Менавіта яна цяпер будзе займацца падтрымкай гульні ў RU-рэгіёне.
На выбар будуць прапаноўвацца два варыянты:
- перанос акаўнта ў RU-рэгіён, якім аперуе Lesta Games. Сістэма будзе рэкамендаваць яго гульцам з Расіі і Беларусі.
- перанос акаўнта ў EU-рэгіён, дзе апераваннем займаецца Wargaming. Ён рэкамендуецца гульцам з іншых краін.
Пры гэтым у RU-рэгіёне (Lesta Games) будуць даступныя толькі метады аплаты для гульцоў з Расіі і Беларусі.
Каментары
Спрабуюць усядзець на двух стульлях, робячы выгляд, што яны "асуджаюць" вайну, хаця насамрэч стаўленьне да яе ў іх абыякавае.
Алеж адначасова з тым, страчваць грошы з рашкі не жадаюць, таму і правярнулі гэтую схему, калі на паперцы зрабілі "лесту" не варгеймінгам, пераклаўшы грошы проста з адной кішэні ў другую.
А хто ў гэтай гісторыі апынуўся ахвярамі? Супрацоўнікі менскага офісу. Людзі, некаторыя з якіх прысьвечылі 10 год сваёй кар'еры аднаму праэкту (калі ня больш). Людзі, становішча якіх як спэцыялістаў ў Беларусі з 2020 году стала вельмі складаным у сэнсе пэрспектываў уладкавацца на новае мейсца, калі што, а пасьля пачатку вайны ўпала да ніжэйшай адзнакі. Варгеймінг, і асабіста Віктар КІслы гэта ведалі. І з лёккасьцю наплявалі.
А цяпер, яны зваліўшы беларусаў у асобны, "орачы" рэгіён, пасьля такога стаўленьня да сваіх супрацоўнікаў, людзей калісьці адной зь імі нацыі, яны жадаюць далей зарабляць грошы на беларусах.
Проста калі вы іншы раз захаціце ўсталяваць кліент танкаў (нават эўрапейскі), ці што-небудзь ад варгеймінгу, ці нават заданаціць ім, памятайце аб гэтым.
Гуляйце ў якасныя гульні, Беларусь панадусім.