Мінлясгас абнавіў карту забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў. Для наведвання застаюцца адкрытымі цяпер толькі ўсе лясы Віцебскай вобласці і ўсходу ды захаду Магілёўшчыны.
Зялёны колер на карце азначае, што наведванне лясоў дазволенае без абмежаванняў.
Жоўты — абмежаванае наведванне асобных участкаў (больш падрабязную інфармацыю можна ўдакладніць у райвыканкамах).
Чырвоны — наведванне лясоў часова забароненае ва ўсім рэгіёне.
Важна адзначыць, што забарона на наведванне лясоў у некаторых раёнах Гомельскай вобласці трымаецца пачынаючы з вясны, калі гэтыя тэрыторыі выкарыстоўваліся ў якасці плацдарму для нападу Расіі на Украіну. Ёсць падставы меркаваць, што гэтая забарона звязаная не з умовамі надвор'я і пажарнай небяспекай, а з тым, што ў мясцовых лясах расійскія вайскоўцы пакінулі шмат выбуховых прылад.
-
Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію
-
«Каб быць з фізічным светам на ты». Журналіст Галко, перабраўшыся з Украіны ў Польшчу, пайшоў працаваць на стайню
-
Беларус здолеў пераканаць суд, што яго прызналі пагрозай для бяспекі Польшчы беспадстаўна
Каментары