У судзе Ленінскага раёна г. Мінска на 2 верасня прызначылі разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Ігара Ледніка. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса («Паклёп на Лукашэнку»), яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, піша «Вясна».
Ігар Леднік — сябра БСДП з Барысава, затрыманы быў 18 красавіка гэтага года. Мужчына мае інваліднасць II групы праз праблемы з сэрцам. Вядома, што ў ліпені Ігару зрабілі аперацыю ў турэмнай бальніцы на страўнікава-кішачным тракце, цяпер актывіст ідзе на папраўку, наколькі гэта магчыма ў турэмных умовах.
Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Шоцік.
Каментары