Грамадства22

Генпракуратура налічыла 400 яшчэ жывых «нацысцкіх злачынцаў»

Генпракуратура Беларусі даслала шэсцьдзясят запытаў у васямнаццаць краін у сувязі са справай аб «генацыдзе беларусаў», піша ТАСС са спасылкай на начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Мінабароны Леаніда Касінскага. І налічыла 400 яшчэ жывых «нацысцкіх злачынцаў».

Галоўны ідэолаг беларускага войска Леанід Касінскі

«Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь на пачатку 2022 года, валодаючы інфармацыяй аб месцах знаходжання не менш як 400 жывых нацысцкіх злачынцаў, якія карыстаюцца абаронай замежных дзяржаў, накіравала 60 просьбаў аб аказанні прававой дапамогі па справе аб генацыдзе беларускага народа ў 18 краін», — заявіў Касінскі, выступаючы на «I Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе» ў Маскве. Паводле яго, запыты накіраваныя ў Канаду, ЗША, Вялікабрытанію, Аргенціну, Бразілію, Аўстралію, Літву, Латвію і іншыя краіны.

Па словах ідэолага, Літва і Латвія адразу адмовілі ў аказанні «прававой дапамогі» рэжыму Лукашэнкі, спаслаўшыся на тое, што задавальненне просьбаў Мінска «нанясе шкоду бяспецы іх дзяржаў».

Улічваючы тое, што з года заканчэння нямецкай акупацыі Беларусі, 1944-га, сёлета споўнілася 78 гадоў, самаму маладому «нацысцкаму злачынцу» мусіць быць ужо як мінімум пад сотню гадоў. Улічваючы, што да такога ўзросту ў прынцыпе дажываюць нямногія, лічба ў 400 чалавек выглядае неверагоднай. Нават калі дапусціць, што ў распараджэнні Генеральнай пракуратуры сапраўды ёсць 400 прозвішчаў людзей, якія ў часы Другой сусветнай вайны знаходзіліся ў складзе нямецкіх і пранямецкіх фармаванняў на тэрыторыі Беларусі і жывуць дагэтуль, слаба верыцца, што ў дачыненні да кожнага з іх пракуратура магла сабраць пераканаўчыя доказы персанальнай віны ва ўчыненні злачынстваў. Сусветная практыка паказвае, што гэты працэс праз столькі гадоў звычайна вельмі доўгі і складаны. Калі, вядома, праводзіць яго па цывілізаваных правілах.

Каментары2

  • Лідкін боршч
    21.08.2022
    ІБД. Трэба неяк грошы, якія атрымліваюць, адпрацоўваць. А людзі, якія хаваюць гэтую бздуру з ТБ, няўжо палічыць не могуць, колькі гадоў павінна быць гэтым "нацыстам", як і тым ветэранам, якіх ужо няма, а мы ўсё іх віншуем ды віншуем.
  • ілі
    21.08.2022
    Як казаў мой бацька, які ваяваў супраць фашыстаў: хужэй фашыста толькі палітрук.

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?43

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»9

Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»

Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам15

Брытанскі блогер, які хадзіў на паклон да Кубракова, скардзіцца, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі8

Крышціяну Раналду першым у свеце набраў мільярд падпісчыкаў у сацыяльных сетках

Брыжыт Макрон знялася ў папулярным серыяле

Палітвязню ўкраінскага паходжання ўжо прысудзілі калонію. А цяпер судзяць яшчэ па пяці палітычных артыкулах

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА29

ЗША дазволяць Украіне выкарыстоўваць для ўдараў па Расіі замежную зброю, але не ракеты ATACMS — The Times8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?43

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →