За мінулыя суткі ў Літву і Польшчу не ўпусцілі 79 мігрантаў, якія спрабавалі прабрацца туды з боку Беларусі, паведамляюць дзяржаўныя органы дзвюх краін.
У Польшчу 20 жніўня спрабавалі прабрацца 24 іншаземцы, сярод якіх грамадзяне Непала, Камеруна, Малі, Сенегала. Інцыдэнты адбыліся на ўчастках «Новы Двор», «Кузніца», «Белавежа».
У Будзіску на ўчастку «Рутка-Тартак» быў затрыманы літоўскі таксіст, які перавозіў 4 грамадзян Ірака, паведамляе польская памежная служба.
А літоўскія памежнікі спынілі 55 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу з Беларуссю, піша Delfi.
Каментары