Начальнік Службы бяспекі Украіны ў Кіраваградскай вобласці Аляксандр Наканечны быў знойдзены мёртвым у абласным цэнтры — горадзе Крапіўніцкі. У яго зафіксаванае агнястрэльнае раненне.
Здарэнне адбылося каля 22:50 суботы, труп у кватэры знайшла жонка. Па папярэдняй версіі, Наканечны ўчыніў самагубства, з дапамогай узнагароднага пісталета.
Пасаду начальніка СБУ ў Кіраваградскай вобласці Аляксандр Наканечны займаў са студзеня 2021 года.
Каментары