У ранішняй зводцы Генеральнага штаба Узброеных сілаў Украіны за 21 жніўня адзначаецца, што Расія перакідвае на тэрыторыю Беларусі дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны.
«На Валынскім і Палескім напрамках адзначаецца перамяшчэнне сродкаў супрацьпаветранай абароны ўзброеных сілаў Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Працягвае захоўвацца пагроза нанясення праціўнікам ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі і паветранай прасторы гэтай краіны», — адзначаецца ў зводцы.
Каментары