СМІ: У Албаніі каля завода ўзбраення былі затрыманыя расійскія агенты. Параненыя ахоўнікі завода
Двое албанскіх вайскоўцаў былі параненыя пры затрыманні трох расіян каля завода ўзбраення ў албанскім горадзе Грамшы. Пра гэта піша мясцовае выданне Express.
Паводле Express, каля завода вайскоўцы пабачылі падазроных і паспрабавалі іх затрымаць. Але тыя прыснулі ў іх нечым з балончыка, адбылася бойка. Двое ахоўнікаў завода апынуліся ў бальніцы.
Расіян затрымалі, іх падазраюць у агентурнай дзейнасці. У затрыманых выяўленая і канфіскаваная фотатэхніка з фотаздымкамі завода, піша Express.
Але іншыя выданні даюць іншую карціну. Напрыклад, Top-channel.tv паведамляе, што параненыя былі трое албанскіх вайскоўцаў, затрыманыя трое расіян, яшчэ адзін знаходзіцца ў вышуку.
Каментары