За абразу Лукашэнкі і Караева асудзілі жыхара Баранавічаў Аляксандра Кудловіча
Як паведамляецца, у верасні і лістападзе 2020 года мужчына размясціў у тэлеграм-канале і мэсэнджары Viber абразлівую інфармацыю ў дачыненні да Лукашэнкі, а таксама міністра ўнутраных спраў, якім на той момант з'яўляўся Юрый Караеў, піша Intex-press

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.
Сістэмны блок і мабільны тэлефон Кудловіча, як «прылады ўчынення злачынства», канфіскаваныя ў даход дзяржавы.
Каментары