Здароўе1414

Доктар не мыўся з мылам пяць гадоў — вынікі яго ўразілі

Доктар Джэймс Хэмблін мыў з мылам толькі рукі і не карыстаўся касметычнымі сродкамі. Ён вырашыў праверыць, як адсутнасць мыцця паўплывае на скуру.

Джэймс Хэмблін. Фота: wikimedia.org

Пачалося ўсё з таго, што ў мэтах эканоміі ён прааналізаваў свае траты. Выявілася, што на мыла, дэзадаранты і парфумы ідзе столькі грошай.

І ён падумаў — раней жа людзі ўвогуле імі не карысталіся і неяк жылі, дык чаму б не паспрабаваць? Так пачаўся ягоны эксперымент.

Доктар працягваў мыць рукі з мылам, але не карыстаўся ў душы мылам, гелямі для душу, а таксама дэзадарантамі на працягу пяці гадоў. Ён проста апалоскваў цела вадой.

Кніга, якая стала вынікам яго эксперыменту — цікавае выданне, якое расказвае таямніцы мікрабіёма скуры чалавека, яго самага вялікага органа. Наша скура, як і кішачнік, з'яўляецца домам для трыльёнаў карысных для нас мікраарганізмаў, але мы ўвесь час забіваем іх падчас гігіенічных рытуалаў.

На думку доктара, чалавецтва зайшло занадта далёка, і большасць завучаных гігіенічных рытуалаў, якія павінны прыносіць нам карысць, прыносяць шкоду. Хоць мы як від выжывалі тысячы гадоў без дэзадаранта, раптам мы не можам жыць без яго.

Хэмблін адзначае, што чым больш мы вымываем нашы натуральныя мікробы, тым больш успрымальнымі мы становімся да дрэнных і патагенных мікробаў, акнэ, алергіі або экзэмы. Многія з нас трапляюць у цыкл самаразбурэння: мы вымываем натуральны бруд, мяркуючы, што гэта лепш для нашай скуры, але ўсе гэтыя механізмы высушваюць скуру і прыводзяць да новых дэрматалагічных праблемаў.

Адсутнасць мыцця і пахаў

Як змянілася яго скура без мыцця і касметыкі? Па-першае, ён не смярдзеў, як чакалася. Па-другое, узмацніўся яго натуральны пах. Па-трэцяе, ён выявіў, што, насуперак агульнапрынятаму меркаванню, фізічная актыўнасць абараняе ад непрыемных пахаў лепш, чым гультайства.

Адным з самых цікавых назіранняў доктара было тое, што яго падпахі больш не выдавалі такога непрыемнага паху, як раней. Колер твару таксама палепшаў, ён пазбавіўся ад акнэ, і яго скура перастала быць тлустай.

Дык што, перастаць мыцца?

Не хвалюйцеся, адказ доктара — не, ён дакладна не рэкамендуе ўсім такі радыкальны эксперымент. 

Аднак ён рэкамендуе перагледзець свае гігіенічныя звычкі і шафу ў ванным пакоі.

На думку Хэмбліна, мы бяздумна паддаліся велізарнай індустрыі маркетынгу і культу прыгажосці, і большасць касметычных сродкаў, якімі мы карыстаемся, ані неабходныя нам, ані эфектыўныя, піша Onet.pl.

Пры выбары касметыкі варта рабіць стаўку на простыя і, перш за ўсё, натуральныя прадукты, вырабленыя з пашанай да натуральных мікробаў нашай скуры.

Некаторыя касметычныя сродкі ўжо ўтрымліваюць на этыкетцы інфармацыю пра бяспеку рэчываў для мікрабіёма скуры. Мікробы — гэта першая лінія абароны супраць шматлікіх патагенаў, якія спрабуюць пранікнуць у арганізм, таму не варта бяздумна ад іх адмаўляцца.

Чытайце яшчэ:

Як часта трэба мыць галаву і ці карысныя кандыцыянеры і маскі, тлумачыць медык

Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну

30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека

Каментары14

  • Ізабэла Касцільская
    22.08.2022
    А як наконт мандавошак і іншых казурак? Чым труціў, дустам?
  • Axel Justas
    22.08.2022
    Распавядзіце гэта той прыгажуні што ў 20 год траціць 800 даляраў штомесяц на касметыку.
  • ледзі бамж
    22.08.2022
    гэта што... адзін індус (бамж) увогуле ніколі не мыўся і не мыецца, дык ён зорка мясцовая - многія хочуць з ім сфатаграфавацца

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў і ўцёк са зброяй

У Калінкавічах у 40 гадоў памёр прапаршчык патрульна-паставой службы 

Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення2

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў1

Мілінкевіч расказаў, што беларусы могуць даць Еўропе9

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця30

Разграмілі кватэру былога вядучага АНТ Івана Падрэза11

Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы

Шматдзетнай маці далі 6 гадоў калоніі па 6 артыкулах. Сын-падлетак з інваліднасцю чакае яе на волі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Галоўнае
Усе навіны →